Згодна з меркаваньнем сацыёлага Філіпа Пэйссэля, жаночы характар падпарадкаваны чатыром асноўным тэндэнцыям:
1)Маці;
2)Каханка;
3)Ваярка;
4)Настаўніца.
_Маці надае асноўную ўвагу стварэньню сям'і, нараджэньню і выхаваньню дзетак.
Каханка любіць спакушаць ды імкнецца да розных прыгодаў у каханьні.
_Ваярка імкнецца да захопу тэрыторыі ўлады, змагаецца за ідэі і палітычныя мэты.
Настаўніца цікавіцца мастацтвам, духоўнасьцю альбо лякарствам. Гэта ідэальная муза, настаўніца, доктар. Такія жанчыны калісьці былі весталкамі.
У кожнай жанчыны гэтыя рысы разьвітыя ў большай альбо ў меншай ступені. Праблемы найчасьцей узнікаюць праз тое, што характар жанчыны можа не адпавядаць ролі, якую навязвае ёй асяроддзе. Змушаньне каханкі быць матуляй, а ваяркі - настаўніцай, можа справакаваць жорсткія трагедыі.
У мужчынаў таксама выдзяляецца чатыры асноўныя характары:
1)Сялянін;
2)Вандроўнік;
3)Будаўнік;
4)Ваяр.
У Бібліі мы сустракаем Авэля-вандроўніка, які пасьвіць статак і Каіна-сяляніна, што заняты земляробствам. Каін забівае Авэля, і Бог дае яму пакараньне, гаворачы:"Ты будзеш вандраваць па землях". Каін, у душы сапраўдны сялянін, змушаны зрабіцца вандроўнікам. Ён мае рабіць тое, да чаго ня мае здольнасьцяў. І праз тое пакутуе.
Адзіны хаўрус, што здольны прывесьці да працяглага сумеснага жыцьця - "маці і сялянін". Абодва яны імкнуцца да сталасьці і спакою. Усе іншыя пары могуць, злучыўшыся, перажыць вялікае каханьне, але з цягам часу канфлікты паміж імі будуць непазбежныя.
Мэта склаўшайся жанчыны - зрабіцца і матуляй, і каханкай, і ваяркай, і настаўніцай. Толькі тады можна будзе сцвярджаць, што прынцэса зрабілася каралеўнай.
Мэта склаўшагася мужчыны - зрабіцца і селянінам, і вандроўнікам, і будаўніком, і ваяром. Толькі тады можна сцвяржаць, што прынц зрабіўся каралём.
І вось, калі сфармаваўшыся кароль сцстракае склаўшуюся каралеўну, адбываецца нешта чароўнае. Прыходзяць і прага і сталасьць стасункаў. Але гэта здараецца так рэдка.
----------------------------------------


